17 мая ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла музычная вечарына «Мой лёс - музыка!» з удзелам арт-групы «Арыён», мастацкі кіраўнік Надзея Несцярэнка.
У праграме вечарыны прагучалі класічныя творы вядомых кампазітараў Франца Шуберта «Вячэрняя серанада», Эдуарда Грыга «Песня Солвейг», Пятра Чайкоўскага «Старажытная французская песенька», Вальфганга Моцарта «Паслухай...», эстрадныя песні «Эх, Андрюша!», «Можна я буду побач», «Белавежская пушча», песні з кінафільмаў «Вясёлыя хлопцы», «Вясна», «Сэрцы чатырох», «Папялушка», народныя песні «Волга - рэчанька», «Чабарок», а таксама гучалі класічныя і эстрадныя мелодыі для саксафона. Адыторыя цепла прымала артыстаў «Арыёна», кожнае іх выступленне суправаджалася бурнымі апладысментамі слухачоў.