Мама – адно з першых слоў, якое прамаўляе дзіця. Пасяджэнне членаў гуртка "Бусляня", якое адбылося ў бібліятэцы імя У. Караткевіча 2 сакавіка было прысвечана падрыхтоўцы да Міжнароднага свята жанчын 8-е сакавіка.
Увазе дзяцей прапанавалі падборку кніг і часопісаў з вершамі вядомых беларускіх паэтаў Леаніда Пранчака, Веры Вярбы, Рыгора Барадуліна, Міколы Хведаровіча, Артура Вольскага, Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, у кожным радку якіх выказаны словы ўдзячнасці і любові матулям. Пра сваіх мам вельмі эмацыянальна і шчыра расказвалі дзеці. А потым яны дружна, больш гадзіны, шчыравалі над афармленнем віншавальных паштовак для сваіх маці.
У чытальнай зале бібліятэкі наведвальнікаў радуе выстава работ арыгамі "Вясеннія фантазіі" (букеты з веснавымі кветкамі, шкатулкі, цукерачніцы, лебедзі, пеўнікі і інш. ) чытачкі Ларысы Мікалаеўны Бурэевай.