Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

заставка29 і 30 снежня, 5 і 6 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гульнявая праграма «Калядкі, добрыя святкі», у якой бралі ўдзел наведвальнікі школьнага лагера ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска», выхаванцы старшых груп ДУА «Яслі-сад №  95 «Вясёлка» г. Віцебска» а таксама вучні 4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Віцебска».

 

Дзеці з цікавасцю слухалі расповед пра тое, як святкавалі Каляды нашы продкі, як выглядае і што сімвалізуе калядная зорка, якое дрэўца ўпрыгожвалі ў доме, як накрывалі стол, як гадалі пры дапамозе саломы, якую клалі пад абрус. А потым з удзелам аўдыторыі пачаліся калядныя гулянні. Пры дапамозе каверзных пытанняў былі выбраны калядоўшчыкі, пераапранутыя ў казу і мядзведзя, у цыгана і цыганку. Каза танчыла і спявала, а таксама прымала (пляскала ў далоні) або не прымала (тупала ножкамі) тыя гасцінцы, якімі яе «частавалі». Мядзведзь дэманстраваў сваю сілу і спрыт, а таксама паказваў, як дзеці ў школу ідуць, як вяртаюцца з выдатнай адзнакай, а як з двойкай, як старыя на малых лаяцца, як дзяўчаткі танчаць і як ў люстэрка глядзяцца. Цыган і цыганка прапанавалі прысутным паваражыць на прадметах, якія кожны даставаў з мяха і для кожнага было падрыхтавана добрае светлае прадказанне.

Напрыканцы свята дзецям расказалі добрую, шчымлівую казку пра зорачку, якая выратавала маленькую дзяўчынку (Алена Масла «Зорачка»), а потым пачаўся «чароўны зорапад», і кожны ўдзельнік свята змог загадаць, нашаптаць запаветнае жаданне маленькай зорачцы, што «упала» на яго далонь.

123456

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Льготы 1

Социальные группы

VK
FB

uni.png

vit.png