Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

кнопка САЙТ 1

фпб кнопка

 1_витьбичи.png

 

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

заставка     У 2022 годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Якуба Коласа. Урачыстыя мерапрыемствы па ўшанаванні славутага песняра Беларусі прайшлі ў бібліятэках горада.

     З 1 па 3 лістапада ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбылася літаратурная гадзіна «Коласаўскія запаветы». Удзел у ёй прынялі вучні 5-8 класаў гімназіі №4. Падлеткі пазнаёміліся з рознымі перыядамі дзейнасці класіка беларускай літаратуры. Падчас мерапрыемства прагучалі раннія вершы Якуба Коласа, урыўкі з цыкла «Казкі жыцця», з успамінаў яго сыноў. Цікавасць у вучняў выклікалі выданні твораў знакамітага пісьменніка 1948-1955 гадоў, якія ў сваім фондзе мае бібліятэка. Напрыканцы яны адказалі на пытанні невялікай віктарыны, сэнсам якой была разгадка назвы адной з паэм Якуба Коласа.12

     У бібліятэцы імя П.Броўкі 3 лістапада адбылася літаратурная вечарына «Образы милые родного края». Навучэнцы гімназіі № 7 пазнаёміліся з кніжнай выставай «Золотой Колас белорусской нивы», паслухалі вершы Якуба Коласа. Ім распавядалі пра жыццёвы і творчы шлях беларускага класіка.3

     У бібліятэцы імя Ул. Караткевіча 4 лістапада прайшло літаратурнае свята «З Купалам і Коласам у сэрцы мы жывем», у якім бралі ўдзел наведвальнікі школьнага лагера СШ №12 . Дзецям расказалі пра дзіцячыя гады пісьменнікаў, пра іх захапленні кнігай і чытаннем, прапанавалі прыняць удзел у гульнях па творчасці песняроў. На мерапрыемстве таксама прагучалі вершы паэтаў у выкананні дзяцей «Хлопчык і лётчык», «Алеся»Янкі Купалы і «Адлёт жураўлёў» Якуба Коласа.4

     11 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя Л.М. Талстога завіталі ў госці да вучняў 3 «В» класа СШ № 18, каб правесці з імі літаратурныя чытанні «Ад роднае зямлі, ад гоману бароў», прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага песняра Якуба Коласа. Пасля невялічкага біяграфічнага экскурса дзеці паслухалі і абмеркавалі апавяданне «Якую карысць прыносяць нам птушкі?». Потым школьнікі чыталі вершы Якуба Коласа, якія яны рыхтавалі на канікулах. Лепшыя чытальнікі атрымалі памятныя дыпломы.5     16 лістапада у актавай зале СШ № 35 адбылося літаратурнае свята «У думках, у сэрцах ,у песнях...», падрыхтаванае супрацоўнікамі бібліятэкі імя Я.Коласа і прысвечанае 140-гадоваму юбілею класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5-х, 6-х і 7-х класаў. Дзеці змаглі пазнаёміцца са старонкамі з дзіцячых і юнацкіх гадоў Якуба Коласа, з першымі вершамі і першымі кнігамі, значнымі падзеямі з жыцця пісьменнікаў, з цудоўнай паэзіяй, прасякнутай любоўю да роднай зямлі і да роднага куточка.1колкол

Вход на сайт

Афиша мероприятий

.jpg

Переключение языков

Социальные группы

VK
FB

uni.png

vit.png