20 красавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна памяці «Віцебскія лагеры смерці», на якой прысутнічалі вучні 6 «В» класа СШ №25.
Падлеткам прывялі жудасныя факты існавання і знішчэння вязняў у 5-ці лагерах смерці, якія былі ўтвораны фашыстамі на тэрыторыі Віцебска: «5-ты полк», яўрэйскае гета на правым беразе Заходняй Дзвіны, лагер на левым беразе Лучосы, дзе размяшчалі камандзіраў, палітработнікаў і партызанскіх разведчыкаў, «Зеркалка» на люстраной фабрыцы, лагер у лесе, непадалёку ад станцыі Крынкі. Прысутных таксама пазнаёмілі з кнігамі Л. Анікеева «Тайна фашысцкіх канцлагераў», у якой размешчаны ўспаміны малалетніх вязняў, уражэнцаў Віцебшчыны і кнігай Падліпскага «Адплата», якая расказвае пра судзебны працэс у Віцебску над нямецка-фашысцкімі злачынцамі.