Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

12 кастрычніка ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча прайшло адкрыццё выставы «Саламяная казка», на якой прадстаўлены работы майстроў гуртка саломапляцення ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» (кіраўнік Людміла Мікалаеўна Вараб'ёва).

 

 

     На адкрыцці прысутнічалі вучні 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Віцебска». Дзеці даведаліся, пра тое, якія злакавыя культуры найчасцей выкарыстоўвалі нашы продкі для стварэння саламяных вырабаў, пра перыяды нарыхтоўкі саломы, пра прыёмы апрацоўкі, пра спосабы пляцення, а таксама чаму мастацкія творы саломапляцення паэтычна называюць «беларускім золатам».       

2Бібліятэкары прыпыніліся на асобных экспанатах, прадстаўленых на выставе: лялька «Фёдар», ажурны кошык, сноп, лялька са снапом, ваза з букетам, конь «Каласок», лялька «Дамавік», абярэгі «Хлебныя бабы» і расказалі вучням пра Фёдара Махнова, нашага земляка, самага вялікага чалавека ў свеце, пра беларускія народныя святы Купалле, Зажынкі і Дажынкі, пра герояў славянскай міфалогіі, а таксама пра лялькі-абярэгі. Дзеці пазнаёміліся з навукова-папулярнымі выданнямі па тэме выставы: В.В.Уладамірская «Саломапляценне» і Г.К.Качан «На шчасце, на долю», выдадзенымі ў серыі «Энцыклапедыя народнага майстра».

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу «Саламяная казка», якая будзе праходзіць у чытальнай зале бібліятэкі да 30 лістапада.

3

4

gerb   flag

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ

Льготы 1

uni.png

vit.png