Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

Поиск по сайту

2020.jpg

Яндекс.Метрика

 

 

 

20 лютага 1920 г. у в.Петрачкі Віцебскага раёна нарадзіўся Пётр Аляксеевіч ГЛАЗУНОЎ. 

Пётр Глазуноў нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў медыцынскі тэхнікум, пасля чаго працаваў у Віцебскім абласным архіве. У 1938 годзе скончыў Віцебскі аэраклуб і быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную армію.

У 1940годзе скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З сакавіка 1943 года на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 3-м і 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах — камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра штурмавога авіяпалка. Удзельнічаў у вызваленні Украінскай ССР, Пскова, Прыбалтыкі. У верасні 1943 года група самалётаў пад камандаваннем ст. лейтэнанта П. А. Глазунова знішчыла і пашкодзіла на варожым аэрадроме 14 самалётаў, разбурыла ангар, падавіла агонь зенітнай батарэі. Да верасня 1944 года капітан Пётр Глазуноў быў намеснікам камандзіра 955-га штурмавога авіяпалка 305-й штурмавой авіядывізіі 14-й паветранай арміі 3-га Прыбалтыйскага фронту. Здзейсніў 115 баявых вылетаў, штурмавыя ўдары па пазіцыях варожых войск, чыгуначных вузлах і аэрадромах праціўніка. У паветраных баях збіў 2 варожых самалёта, знішчыў на аэрадромах яшчэ 6. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітану П.Глазунову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5013. 
Усяго за час вайны Глазуноў здзейсніў 138 баявых вылетаў на штурмавіку «Іл-2», збіў 3 самалёты, знішчыў 18 танкаў, 68 аўтамашын. 
Пасля заканчэння вайны ён працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годзе Глазуноў скончыў Вышэйшыя лётна-тактычныя курсы, у 1955 годзе — Цэнтральныя лётна-тактычныя курсы ўдасканалення афіцэрскага складу. У 1975 годзе ў званні палкоўніка Глазуноў быў звольнены ў запас. Пражываў у Харкаве.

20 ф

 

Вход на сайт

.jpg

Социальные группы

VK

uni.png

vit.png