В библиотеке им. Е. Лось 28 июля состоялось открытие выставки творческих работ читательницы Ирины Ковалевской «Времена года».
Уже не первый раз ажурные произведения автора, выполненные в технике художественного вырезания из бумаги, радуют посетителей библиотеки творческой фантазией, мастерством и виртуозным владением, казалось бы, простым инструментом – ножницами. Четыре поры года представлены в виде четырёх триптихов, которые дополняются стихами русских поэтов и создают особую атмосферу восприятия.
Выставка организована при содействии информационно-культурного центра «Сокровища мира», с которым библиотеку объединяет давнее творческое содружество.
Посетить выставку можно будет до 25 сентября 2013 г.
13 чэрвеня - Бібліятэка імя М. Горкага прымала ў сябе прадстаўнічую дэлегацыю Саюза пісьменнікаў Беларусі, начале з яго старшынёй М. Чаргінцом. Чытачы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю пісьменніцкай арганізацыі і творчасцю яе прадстаўнікоў. У складзе дэлегацыі бвлі і Геннадзь Пашкоў - сакратар Саюза, вядомы пісьменнік, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Алесь Савіцкі, Таіса Трафімава, Дзмітрый Пятровіч, Валерый Чудаў, Ганна Міклашэвіч і іншыя.
29 чэрвеня на пляцоўцы каля драматычнага тэатра імя Я. Коласа і помніка А.С. Пушкіну адбылося свята кнігі "Літаратура роднага краю", якое было прысвечана Дню горада. У праграме свята - рэкламная акцыя "Ура! Бібліятэка!" , акцыя "Буккросінг. Адправімі кнігу у падарожжа!", прэзентацая праекта "Летняя чытальная зала". Жыхары і госці горада мелі магчымасць пагартаць старонкі новых кніг і часопісаў, прыняць удзел у віктарынах "Ці ведаеце Вы свой горад?", "Краіна казак", атрымаць адказ на свае пытанне з дапамогай "Літаратурных гаданняў". У межах свята ля помніка А.С. Пушкіну адбылося музыкальна-паэтычнае свята, пад час якога выступілі вядомыя віцебскія паэты Т. Гусачэнка, Б. Беляжэнка, В. Русілка, М. Намеснікаў, Д. Сімановіч і інш.
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей 31 мая ў новым памяшканіі па адрасе вул. Горкага, 120 урачыста адчыніла дзверы дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа. На свяце наваселля з цёплымі словамі віншавання выступілі: начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Н. А. Шыёнак, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.І.Гусачэнка, намеснік дырэктара Гарадскога сацыяльна-педагагічнага цэнтра А. В. Дабракова, чытачы бібліятэкі, дырэктар ЦБС г. Віцебска – Г. Г. Данілава. Музычны падарунак бібліятэцы падарыў калектыў эстраднай песні “Кантылена” КДЦ “Першамайскі”, мастацкі кіраўнік Н. В. Вайцехоўская-Захаранка.