2 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча запрасілі наведвальнікаў летняга лагера СШ №28 на літаратурна-мастацкую гадзіну «Царэўна з народнай казкі ў кіно».
Дзецям прапанавалі прыняць удзел у віктарыне «Як стаць Васілісай Прамудрай», нагадалі сюжэт казкі «Царэўна-жаба», а потым паказалі па яе матывах мастацкі фільм 2026 года, які разбіваецца на некалькі жанраў: гэта і камедыя, і меладрама, і сямейнае фэнтэзі.





















