10 чэрвеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла гадзіна-партрэт «Еўфрасіння. Асветніца. Святая», у якой бралі ўдзел наведвальнікі летняга лагера СШ №34. Дзецям расказалі пра род Рагвалодавічаў, да якога належыла дзяўчынка, як яна навучалася грамаце, якія кнігі чытала і чаму стала манахіняй.
Дзеці даведаліся таксама пра тое, што Еўфрасіння Полацкая стала ініцыятарам пабудовы новай белакаменнай царквы ў Сяльцы, адкрыцця іканапісных майстэрань і скрыпторыяў, школак для дзяцей простых людзей, а таксама што, менавіта, па яе заказу быў зроблены Лазарам Богшам напрастольны Крыж, які стаў адным з сямі цудаў Беларусі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Як Даніла і Алена дабру вучыліся».



















