15 красавіка з удзелам вучняў 1 «В» класа гімназіі №3 прайшло свята пасвячэння ў чытачы «З кніжкай трэба сябраваць, каб разумным, добрым стаць». Дзяцей пазнаёмілі з магчымасцямі бібліятэкі, з дзіцячымі кнігамі віцебскіх пісьменнікаў, а далей прапанавалі прайсці выпрабаванні, якія трэба вытрамаць, каб стаць чытачом бібліятэкі.
Дзеці паказалі добрае веданне слоў на беларускай мове, звязанных з кнігай і чытаннем, адказалі на пытанні віктарыны «Што бывае ў бібліятэцы?», пагулялі у гульні «Так – Не», «Чароўны куфэрак», «Самы лоўканачытаны», расшыфравалі імёны казачных персанажаў.
Усе на выдатна вытрымалі экзамен на званне быць чытачом бібліятэкі імя Ул. Караткевіча і кожнаму было прадастаўлена права запусціць караблік са сваім імем па рацэ Кніжная ў краіну Чыталію.





















