20 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшло свята адкрыцця Тыдня дзіцячай кнігі з удзелам Тамары Красновай-Гусачэнкі «Умные книги для умных детей».
Бібліятэкары падрыхтавалі лялечны спектакль па вершы Тамары Іванаўны «Крепок домик мой», у якім аўтар захапляецца працавітымі героямі і высмейвае тых, хто лянуецца, а вучні 2 «А» класа гімназіі №3 артыстычна прачыталі напамяць вершы паэтэсы «Ни секундочки – без дела!», «Наша Маша», «Ваня – помощник», «Тома-хозяйка», «В Интернете не живут!», «Интереснее – читать!». Сама паэтэса ў сваім выступленні ўспомніла пра дзяржаўныя і праваслаўныя святы ў сакавіку і красавіку і пачытала вершы з кнігі «Край родной, любимый».


















