20 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да Году беларускай жанчыны, да дня нараджэння Валянціны Церашковай і да дня палёту ў космас Марыны Васілеўскай прайшла гадзіна-партрэт «Яраслаўская чайка з беларускімі каранямі». Удзельнікі мерапрыемства сталі наведвальнікі сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў.
Бібліятэкар расказала пра дзяцінства Валянціны, якое прайшло ў ваенныя і пасляваенныя гады, пра захапленне парашутным спортам, пра цяжкія трэніроўкі ў Зорным гарадку пад Масквой, пра яе палёт у космас на караблі «Усход-5», а таксама пра актыўнае грамадскае жыццё ў апошнія гады. Напрыканцы мерапрыемства прагучалі песні, прысвечаныя Валянціне Церашковай.

















