Гліняная казка ў бібліятэцы!

Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

База доски

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

заст   12 сакавіка у бібліятэцы ім. С.Маршака ў рамках этнаграфічнага праекта «Да бабулі ў вёску: чароўныя майстэрні» адбылася творчая майстэрня, прысвечаная старажытнаму рамяству — ганчарству!
   Гасцямі бібліятэкі сталі вучні СШ № 29. Разам з Цімам, героем цудоўнай кнігі Ірыны Аляксандраўны Токаравай «Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках», дзеці адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў беларускую вёску. Галоўная мэта падарожжа — пазнаёміцца са старажытным рамяством ганчара. Дзеці пабачылі сапраўднае пераўтварэнне гліны ў прыгожы посуд і народныя цацкі.

   Разам з Цімам яны разгадалі галоўныя сакрэты ганчарнага круга, які ўжо шмат соцень гадоў з'яўляецца сімвалам беларускага майстэрства. Праграма майстэрні была насычанай і вельмі актыўнай. Пачалося ўсё з хвілінкі гісторыі «Як гэта было раней», падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як нашы продкі ператваралі звычайную гліну ў сапраўдныя творы мастацтва.
Каб лепш зразумець складаны працэс нараджэння гарлачыка, дзеці самі сталі ўдзельнікамі гульні «Жывы ганчарны круг». Яны з азартам пераўвасабляліся то ў гліну, то ў майстроў, адчуваючы рытм і рух старажытнага станка. Сваю фантазію і артыстызм вучні праявілі ў гульні «Гліняныя статуі», ствараючы незвычайныя вобразы, якія нібы толькі што выйшлі з-пад рук ганчара. Такія творчыя заданні дапамаглі кожнаму ўдзельніку пагрузіцца ў атмасферу народнага рамяства і адчуць сябе часткай вялікай беларускай гісторыі. Самай інтрыгуючай часткай стала знаёмства з сапраўдным Ганчаром!
   Творчая сустрэча падарыла ўсім мора пазітыву і дапамагла маленькім майстрам яшчэ мацней палюбіць свае родныя традыцыі. Кожны змог адчуць сябе сапраўдным майстрам-творцам і ўласнаручна зляпіць свой унікальны выраб з «гліны»-пластыліну.12

gerb   flag

2026 3х4

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ1

Льготы 1

uni.png

vit.png