6 сакавіка ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў прайшло свята «Жаночы дзень, пяшчотны і духмяны».
Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення свята Дзень жанчын, пра знакамітых жанчын Беларусі, якія сваімі справамі і творчымі здабыткамі праславілі нашу краіну, а затым запрасіла ўсіх паўдзельнічаць у конкурсах, віктарынах і гульнях: «Жаночыя вобразы ў літаратуры», «Букет вясновых кветак», «Жаночы радыкюль», «Дастаць зорку з неба», «Заплесці касу», «Намаляваць ідэальную пару». Удзельнікі свята таксама ахвотна спявалі ў караоке і танчылі. Напрыканцы мерапрыемства наведвальнікі цэнтра падарылі бібліятэцы карціну ў тэхніцы алмазнай вышыўкі, зробленую сваімі рукамі.























