4 сакавіка супрацоўнікі бібліятэкі імя Я. Купалы правялі для наведвальнікаў аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтру Чыгуначнага раёна Віцебска літаратурную гадзіну «Талент масштабны, шматгранны», прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы.
Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка; паглядзелі экранізацыі баек «Дзед і баба» і «Ганарысты парсюк», урывак з мастацкага фільма «Хто смяецца апошнім»; адгадвалі назву байкі па яе маралі.
Усе сатырычныя творы аўтара не пакідаюць сваёй актуальнасці і сёння, патрэбна толькі іх узгадаць і супаставіць з нашым жыццём.

















