Жывое ў вяках беларускае слова

Централизованная библиотечная система города Витебска

Проекты

База доски

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ

Храмы Витебска

Наши партнеры

logo

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Поиск по сайту

Яндекс.Метрика

заставка   21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. У бібліятэках цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Віцебска прайшлі мерапыемствы, якія аб'ядналі ўсіх, хто любіць беларускае слова.

   Супрацоўнікі бібліятэкі імя Е. Полацкай 20 лютага наведалі дзіцячы садок № 112 «Праменьчык», каб пазнаёміць дзяцей з чароўным светам роднай мовы. Гучныя чытанні, беларускія казкі, гульні і «сакрэты» беларускай мовы – сапраўднае свята мовы!

   24 лютага ў бібліятэцы імя П. Броўкі адбыўся літаратурны ранішнік «Магутнае слова — роднае слова», у якім прынялі ўдзел выхаванцы 11 групы 52-га дзіцячага садка. Мерапрыемства было прысвечана прыгажосці, багаццю і мілагучнасці беларускай мовы. Бібліятэкар правёў пазнавальную гутарку пра значэнне роднага слова ў жыцці кожнага чалавека, пра тое, як важна шанаваць і берагчы моўную спадчыну свайго народа. Дзеці з цікавасцю слухалі, адказвалі на пытанні, дзяліліся сваімі думкамі. Падчас сустрэчы прагучал верш Ніла Гілевіча «Я — беларус», а таксама творы Якуба Коласа, Васіля Жуковіча і іншых беларускіх паэтаў. Асаблівую ўвагу прыцягнула кніжная выстава «Сэрцам роднага слова краніся», дзе былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў для дзяцей і дарослых. Выхаванцы з задавальненнем разглядалі выданні, знаёміліся з новымі творамі.бровкі

   Гісторыя развіцця роднай мовы і знаёмства з народнай спадчынай сталі тэмай гадзіны роднай мовы ў бібліятэцы імя Янкі Купалы. Навучэнцы 4 «А» класа СШ № 21 зразумелі, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй захавана гісторыя народа, сіла і прыгажосць народнага слова. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях, паглядзелі мультфільмы па матывах беларускіх народных казак і пагарталі кнігі на роднай мове.

1куп2куп

   21 лютага бібліятэка імя Самуіла Маршака заквітнела асаблівымі фарбамі. Падчас акцыі «Дрэва родных слоў» чытачы з вялікім задавальненнем прыгадвалі самыя цёплыя і любімыя беларускія словы: «каханне», «матуля», «сонейка», «абдымкі», «бусел». Кожнае такое слова станавілася новым лістком на нашым сімвалічным дрэве.
Дзякуй усім, хто далучыўся! Гэта акцыя яшчэ раз даказала: роднае слова жыве ў нашых сэрцах, яно сагравае і аб'ядноўвае.марш1   19 лютага ў інтэрнаце ВДУ імя П.М. Машэрава супрацоўнік бібліятэкі імя С. Маршака правёў цёплае і шчырае мерапрыемства — гутарку-ўшанаванне «Роднай мовы пералівы».

Бібліятэкар пазнаёміла студэнтаў з невычэрпнымі багаццямі беларускага слова, нагадала пра прыгажосць і мілагучнасць нашай гаворкі. Падчас сустрэчы гучалі творы беларускіх класікаў, а ўдзельнікі змаглі па-новаму адчуць глыбіню роднай культуры.маршак2

   18,19,20 лютага ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось адбылася гадзіна мовазнаўства «Любімыя словы на роднай мове», ўдзельнікамі якой сталі вучні 4-х класаў гімназіі №4 імя М.І. Дзенісенкі.
    Колькі прыгожых і шчырых слоў можна сказаць на беларускай мове! Яна можа быць ласкавай і цёплай, гняўлівай і стромкай, гаючай душэўныя раны! Але ж наша мова, як і тры тысячы іншых у свеце, знаходзіцца ў пагрозе вымірання. Калі самі беларусы не будуць аб гэтым клапаціцца, то лёс роднай мовы можа стаць вельмі плачэўным. Аб гэтым ішла гаворка з чацверакласнікамі. І яшчэ аб тым, што можа зрабіць самы звычайны чалавек, каб мова нашых прадзедаў не знікла.
    Другая частка гадзіны мовазнаўства была прысвечана практычнаму веданню беларускай мовы. Народныя загадкі, прыказкі і прымаўкі з аналагамі ў рускай мове, скорагаворкі – усе гэтыя іспыты школьнікі праходзілі па-рознаму, але з цікавасцю. А яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, прысвечаныя роднай мове.
    Напрыканцы дзяцей чакала заданне, падчас якога патрэбна было знайсці правільнае адпаведнае азначэнне імені знакамітай беларускай жанчыны. Сярод іх былі Еўфрасіння Полацкая, Анастасія Слуцкая, Саламея Русецкая, Стэфанія Станюта і іншыя.3лось

4лось   19 лютага супрацоўнікі бібліятэкі замежный літаратуры для вучняў 1-2 класаў гімназіі №5 правялі моўную сустрэчу «У свеце беларускіх слоў». Галоўная мэта мерапрыемства - закласці моцную аснову для любові да роднай мовы і чытання з ранняга ўзросту. Дзеці з цікавасцю слухалі, прапанаваныя бібліятэкарамі, ўрыўкі з кніг пра нашу краіну і яе гістарычную спадчыну, а потым адказвалі на пытанні па іх зместу, таксама актыўныя вучні ахвотна удзельнічалі ў слоўнікавай віктарыне і з захапленнем адгадвалі беларускія загадкі-жарты. Удзельнікі мерапрыемства не толькі пашырылі свой слоўнікавы запас і даведаліся пра новыя кнігі, але і паабяцалі завітаць у бібліятэку, каб выбраць літаратуру на беларускай мове для дамашняга чытання.

іностр

 

   У бібліятэцы імя Якуба Коласа 20 лютага прайшла літаратурная гадзіна «У свеце родных слоў». Выхаванцы дзіцячага садка № 54 даведаліся аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, а таксама пра яе ролю ў захаванні культуры і гісторыі народа. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія дапамаглі ім лепш зразумець важнасць зносін на роднай мове. У другой частцы мерапрыемства на хвілінках творчасці дзеці рабілі аплікацыю,

старанна ўпрыгожваючы кветкамі такое роднае, прыгожае слова «Мова».

5 коласа

    З 17 па 22 лютага ў бібліятэцы імя Петруся Броўкі ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у акцыі «Сэрцам роднага слова краніся». Бібліятэкары прапанавалі наведвальнікам загадкі ў вершах, прымаўкі і прыказкі, скорагаворкі, а таксама добрыя словы на роднай мове.

7 бровкі6 бровкі

 

gerb   flag

2026 3х4

Вход на сайт

Переключение языков

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Социальные группы

VK
FB

ПЦПИ1

Льготы 1

uni.png

vit.png