11 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 4 «А» класа гімназіі №3 прайшла гульнявая праграма «В королевстве кривых зеркал» па повесці В. Губарава, якая расказвае пра падарожжа Олі і яе двайніка Яло ў казачны свет Залюстроўя.
Дзеці дома прачыталі кнігу, таму вельмі актыўна прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах па яе зместу, а напрыканцы разгадалі крыжаванку «Крывыя люстэркі» і зрабілі выснову, што твор вучыць паглядзець на сябе з боку, паглядзець, якімі нас бачаць людзі, а таксама таму, што трэба своечасова выпраўляць свае памылкі і пазбаўляцца ад адмоўных якасцей.

















