10 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча да 90-годдзя з моманту выхаду кнігі Аляксея Талстога «Залаты ключык...» вучняў 3 «Б» класа запрасілі прыняць удзел у літаратурнай гульні «Скажите, как его зовут...». Дзецям распавялі пра гісторыю стварэння кнігі, пра яе адрозненне ад арыгінала.
Трэццякласнікі прачыталі дома пра прыгоды Бураціна і актыўна прынялі ўдзел у абмеркаванні сюжэта казкі, рабілі высновы аб тым, чаму вучыць кніга. Завяршылася мерапрыемства віктарынай «Адкрываем чароўныя дзверцы». Таму, хто атрымаў найбольшую колькасць жэтонаў за правільныя адказы, было прадастаўлена права «залатым ключыкам адкрыць браму ў чароўны свет літаратурнай казкі».

















