5 лютага ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча разам з вучнямі 4 «Б» класа гімназіі №3 г. адзначылі Сусветны дзень чытання ўслых. У цэнтры ўвагі акцыі была кніга Генадзя Бураўкіна «Тры старонкі з легенды», якая расказвае пра рэальную беларускую дзяўчынку, нашу зямлячку Надзю Багданаву, якую фашысты двойчы прыгаворвалі да смерці, а ёй усе ж такі падалося выжыць.
Дзеці даведаліся, якім чынам 10-гадовай разведчыцы ўдавалася прыносіць у партызанскі атрад найкаштоўнейшыя звесткі пра месцазнаходжанне фашысцкіх гарнізонаў і ваеннай тэхнікі, разам з партызанамі ўзрываць фашысцкія штабы, мініраваць аб'екты, пускаць пад адхон эшалоны, вывешываць у Віцебску чырвоныя сцягі. Старонкі гэтай кнігі, напоўненыя шчымлівым болем за няпросты лёс дзяцей вайны, расказамі пра зверскія катаванні і здзекі фашыстаў над юнымі партызанамі, нікога не пакінулі раўнадушнымі і дайшлі да сэрца кожнага. Мерапрыемства закончылася яшчэ адным хвалюючым момантам: дзеці пачыталі верш Генадзя Бураўкіна «Якога колеру вайна?» і зразумелі, што колеры вайны не супадаюць з колерамі іх шчаслівага дзяцінства. Акцыя таксама было прыўрочана да 90-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна і да 85- годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.




















