29 студзеня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла валеалагічная гадзіна «У здаровым целе – здаровы дух» з удзелам 1 «А» класа СШ №11. Бібліятэкар звярнула ўвагу на неабходнасць выканання правіл асабістай гігіены, парэкамендавала штодзённа рабіць ранішнюю гімнастыку, займацца фізкультурай і спортам, рухомымі гульнямі на свежым паветры.
Дзецям паказалі таксама ўрывак мультыплікацыйнага фільма «Мойдадыр», а таксама прапанавалі зрабіць разам танцавальную зарадку, разгадаць філворд «Віды спорту», сабраць з асобных літар словы «Гігіена», «Спорт», «Здароўе».


















