7 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 1-2-х класаў СШ №11 прайшло свята «Месяц март, число восьмое».
Дзеці чыталі напамяць вершы вядомых беларускіх і рускіх паэтаў, малявалі сваіх мам, пісалі ім пажаданні. На свяце прагучалі музычныя кампазіцыі прысвечаныя мамам, бабулям, настаўніцы і, вядома дзяўчынкам. Дзеці прынялі ўдзел у музычных конкурсах і самі з задавальненнем спявалі папулярныя дзіцячыя песні і танчылі. А потым шчыравалі над афармленнем віншавальнай паштоўкі для матулі, выкарыстоўваючы засушаны раслінны матэрыял. Няма сумнення, што падарунак, зроблены рукамі дзяцей, спадабаецца мамам і падыме настрой у святочны дзень.