Супрацоўнікі бібліятэкі імя Ул. Караткевіча ў вулічным кінатэатры правялі 8 ліпеня гадзіну мужнасці «Палёт у бессмяроцце». Наведвальнікам летняга лагера СШ №34 прадставілі дакументальныя выданні, у якіх сабрана інфармацыя пра подзвігі лётчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў мірны час.
Бібліятэкар расказала пра подзвіг экіпажа Мікалая Гастэла, які накіраваў пылаючы самалёт на калону ваеннай тэхнікі ворага, Аляксандра Гараўца, які ў адным баі падбіў дзевяць фашысцкіх самалётаў, пра Уладзіміра Карвата, Андрэя Нічыпорчыка і Нікіту Куканенка, якія коштам свайго жыцця выратавалі жылыя кварталы ад авіякастрофы.
Напрыканцы падлеткі паглядзелі ваенна-драматычную ленту 2026 года «Адно на дваіх», якая раскрывае прыроду гераізма і паказвае не толькі трагічныя хвіліны ў небе, але і шлях галоўных герояў у прафесію, каханне і станаўленне характараў.






















