З 19 жніўня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць акцыя "Хутка ў школу! Будзь гатовы! Заўжды гатовы!", у якой прымаюць удзел усе наведвальнікі бібліятэкі – школьнікі, а таксама будучыя першакласнікі. Адпаведна ўзросту ім прапануюцца цікавыя і вясёлыя заданні на ўвагу, назіральнасць, кемлівасць, логіку: вершы-падманкі, загадкавыя малюнкі, анаграмы, рэбусы, матэматычныя прыколы і задачы і інш.
Правяраюць сябе на гатоўнасць да новага навучальнага года таксама і дарослыя: мамы, таты і бабулі. Акцыя абуджае ў дзяцей цягу да ведаў і праходзіць весела і задорна.