Электронны зварот – зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо быў размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ГУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Віцебска» у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронныя звароты, якія паступілі ў ГУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Віцебска», падлягаюць разгляду ў парадку, што вызначаны для разгляду пісьмовых зваротаў, а менавіта не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на электронную пошту, адрас якой пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот афармляецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы;
– адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
– змест сутнасці звароту;
– адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:
– поўнае найменне юрыдычнай асобы;
– месца знаходжання юрыдычнай асобы;
– змест сутнасці звароту;
– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
– адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:
– аформленыя не на беларускай або рускай мовах;
– не ўтрымліваюць прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
– не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месцазнаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
– утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
– утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
– падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
– змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі ГУ «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Віцебска»;
– прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
– пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
– з заяўнікам спынена перапіска.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронная пошта для зваротаў: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.