20 мая ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага прайшла творчая сустрэча з паэтэсай, бардам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Інай Мароз.
Іна Васільеўна прадставіла ўвазе віцебскага чытача музычна-паэтычную праграму «Перапляценні думак і пачуццяў». У выкананні аўтара прагучалі творы на беларускай мове, прысвечаныя роднай старонцы, каханню, дачцэ, хараству роднай прыроды.
Патрыятычны накірунак, ідэя аб прыгажосці беларускай мовы, аб значэнні паэзіі і яе здольнасці пераўтварыць навакольны свет, займае значнае месца ў творчасці Іны Мароз. Яе выканальніцкае майстэрства захапіла гледачоў не толькі глыбокім зместам і далікатнай лірыкай, але і выдатным валоданнем беларускай мовай.
Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка выступіла з прывітальным словам і ўручыла грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі за добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сучаснай беларускай літаратуры.
Вядучая вечара, кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання «Крылы» (Наваполацк) Галіна Сташкевіч пазнаеміла прысутнічых з актыўнай і плённай творчай дзейнасцю Інны Васільеўны.
Павіншавць паэтэсу з юбілеем, прачытаць у яе гонар свае вершаваныя радкі, прыйшлі віцебскія пісьменнікі: Мікалай Намеснікаў, Васіль Калтуноў, Ірына Радзіхоўская, Валянціна Шырынава.