27 верасня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшоў урок-знаёмства з бібліятэкай «Дом, дзе жывуць кнігі». Бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага садка №111 «Буслік».
Дзецям расказалі пра падраздзяленні бібліятэкі, пазнаёмілі з маляўнічымі пазнавальнымі дзіцячымі кнігамі і часопісамі, прадставілі мастацкія выставы: вырабаў саломапляцення «Нібы сонца цацкі ззяюць, малых дзетак забаўляюць» і цацак ваенных гадоў «Эта кукла тоже воевала, многое расскажет вам она». Юныя чытачы таксама прынялі ўдзел у гульнях і віктарынах: «Бібліятэчная АБВГДэйка», «Што любіць кніга?», «Казачны куфэрак», «Хто пасадзіў, а хто выцягнуў рэпку?» і інш.