20 верасня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў 4 «В» класа гімназіі №3 прайшло адкрыццё выставы вырабаў саломапляцення «Нібы сонца цацкі ззяюць, малых дзетак забаўляюць».
Адкрыла выставу дырэктар культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола г. Віцебска «Дзвіна» Алена Дзмітрыеўна Чарных, расказала пра важнасць і неабходнаць перадачы маладому пакаленню навыкаў і мастацкіх прыёмаў народных рамёсел, аб духоўнай каштоўнасці традыцый нашага народа. Кіраўнік студыі саломапляцення Людміла Мікалаеўна Вараб'ёва прыадкрыла таямніцы апрацоўкі саломкі і работы з ей. Бібліятэкар у гульнявой форме пазнаёміла дзяцей з кожным экспанатам на выставе: з казачнымі персанажамі Дар'яй Майстрыхай і Васілісай Прамудрай, з лялькамі, якія ўвайшлі ў групу «На дажынках», конікамі Васільком і Алісай. Дзеці пайгралі на саламяных бразготках і праспявалі песню ў падарунак майстрам саломапляцення.