Любоў да роднай зямлі, да культурнай спадчыны беларускага народа, роднай мовы і літаратуры - усё гэта не ўзнікае само па сабе, а выхоўваецца на працягу доўгага часу. Значнае месца ў гэтым належыць бібліятэцы. Адным з напрамкаў працы з'яўляецца папулярызацыя творчасці беларускіх пісьменнікаў, прыцягненне да чытання кніг на роднай мове.
19 верасня ў бібліятэцы імя С.Маршака для вучняў 4 «В» класа СШ №29 быў праведзены агляд навінак літаратуры «Спрадвеку - кніга гадуе чалавека». Дзеці пазнаёміліся з навінкамі беларускай літаратуры, сярод якіх была і казка «Вавёрка піша сачыненне» Алеся Карлюкевіча, уключаная ў спіс твораў для пазакласнага чытання.