18 верасня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам вучняў спецыяльнай школы №26 прайшла гутарка–суперажыванне «Украдзенае дзяцінства».
Вучням расказалі пра дзяцей, якія не ўдзельнічалі ў бітвах, не былі ў партызанах, але здзейснілі іншы подзвіг, подзвіг сілы духа, застаўшыся людзьмі пасля нечалавечых пакут і гора. Ілюстратыўным матэрыялам для мерапрыемства стала выстава Анжалікі Вішнеўскай і чытачоў бібліятэкі «Эта кукла тоже воевала, многое расскажет вам она», на якой прадстаўлены фотаздымкі ваенных гадоў і цацкі - радасны напамін пра мірны час, зробленыя з падручных матэрыялаў. Вучні, затаіўшы дыханне, слухалі хвалюючыя гісторыі, у якіх лялькі выратоўвалі дзяцей ад адзіноцтва, адцягвалі ад суровай ваеннай рэчаіснасці, давалі сілы выжываць, застаўшыся без дома і бацькоў.