10 і 13 верасня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча прайшло свята падвядзення вынікаў праграмы летняга чытання «Нам кніга, як сонца, асветліць абшар», у якім прынялі ўдзел вучні 3 «Б» СШ №11 і вучні 2 «Б» класа гімназіі №3.
Мерапрыемства было прысвечана Году якасці. Вучням прадставілі кнігі па тэме, расказалі пра дасягненні краіны, пра вядучыя прадпрыемствы рэспублікі і нашага горада, пра знакамітых людзей, якія сваёй працай праславілі Беларусь. Дзеці паабяцалі дастойна вучыцца, павысіць якасць выканання хатніх заданняў, даручэнняў бацькоў і настаўнікаў. Напрыканцы свята прайшла цырымонія ўзнагароджвання самых актыўных наведвальнікаў бібліятэкі падчас канікул, іх летняе чытанне было адзначана дыпломамі са знакам якасці.