З 10 верасня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча праходзіць выстава саломапляцення «Нібы сонца, цацкі ззяюць, малых дзетак забаўляюць» культурна-гістарычныга комплекса «Залатое кола г. Віцебска «Дзвіна».
На выставе прадстаўлены саламяныя цацкі: маленькія птушачкі, зайчыкі, козлікі, дракончыкі, бразготкі для немаўлят, лялькі стрыгушкі, якіх можна падкідваць, а яны будуць рухацца ці танчыць, лялькі, якія трымаюць у руках ружы, кветкі ільна, каласкі, каравай і таму сімвалізуюць прыгажосць і працавітасць. Цэнтральнымі экспанатамі выставы з'яўляюцца саламяныя конікі, грывы якіх нагадваць промні сонца, а самі яны з'яўляюцца абярэгамі чалавека і жылля. На выставе таксама можна ўбачыць ляльку, якая прадстаўляе нашага земляка, самага высокага чалавека на зямлі Фёдара Махнова. Запрашаем наведаць выставу і падзарадзіцца сонечнай энергетыкай вырабаў з саломкі.