4 і 10 верасня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча для вучняў 1-х класаў СШ №11 правялі агляд часопісаў «Планета Перыёдыка».
Часопіс «Вясёлка» зацікавіў дзяцей гумарыстычнымі вершамі, загадкамі і казачнымі гісторыямі беларускіх аўтараў; часопіс «Рукзачок» – інфармацыей і літаратурнымі творамі, прадстаўленымі ў рубрыках «Паэтычная старонка», «Калейдаскоп», «Майстэрня», «Падзея», «Адпачні», «Урокі ветлівасці». Часопіс «Свет падарожжаў» запрасіў у кругасветную вандроўку і пазнаёміў з адметнасцямі розных краін. Часопіс «Вясёлы заапарк» расказаў пра рэдкіх жывёл планеты, пра звяроў і птушак, якія жывуць у Беларусі. Пасля мерапрыемства дзеці з задавальненнем разглядвалі малюнкі, чыталі літаратурные творы, выконвалі розныя заданні, размешчаныя на старонках дзіцячых часопісаў.