У бібліятэцы імя У. Караткевіча 4 верасня для вучняў пачатковай школы СШ №11 прайшла сітуацыйная гульня «Ты і дарога».
У цэнтры ўвагі былі дарожныя сітуацыі, у якіх ўдзельнікам гульні трэба было разабрацца і зрабіць правільны выбар. Вясёлая крычалка «Это я, это я, это все мои друзья» замацавала атрыманыя веды і вельмі спадабалася вучням, з лёгкасцю дзеці справіліся і з заданнямі ад дзядулі Святлафора: адгадалі загадкі і патлумачылі прызначэнне дарожных знакаў.