У бібліятэцы імя У. Караткевіча 30 жніўня, 3 і 4 верасня ў межах Адзінага дня бяспекі для наведвальнікаў чытальнай залы прайшоў урок-перасцярога «Пажарная бяспека».
Дзяцей запрасілі пазнаёміцца з кнігамі, часопісамі і прафілактычнай інфармацыйнай прадукцыяй, прадстаўленымі на выставе «Грамадства. Деці. Бяспека», а таксама прыняць удзел у гульнях і віктарынах. Дзеці выкладвалі з асобных слоў фразу: «Крепко помните, друзья, что с огнём шутить нельзя», адгадвалі загадкі, дапаўнялі вершаваныя радкі, рашалі рэбусы, а таксама правільна тлумачылі, што рабіць можна, а что нельга, вывучаючы плакаты «Рукзачка бяспекі», выдадзеныя пры падтрымцы Міністэрства па надзвычайным сітуацыям.