24 сакавіка ў бібліятэцы імя Еўдакіі Лось для членаў клуба "Сустрэча" і іншых чытачоў адбылася паэтычная вечарына "Каб стомленае сэрца адтавала" з удзелам Алега Іванова.
Тэматычны дыапазон твораў паэта вельмі шырокі: ад вершаў патрыятычнага, грамадзянскага гучання да вельмі тонкіх, лірычных. Шмат вершаваных радкоў было прысвечана духоўнай тэматыцы. Кожны, хто знаходзіўся у гэты час ў чытальнай зале, адчуў на сабе сувязь з аўтарам, і адбывалася гэта менавіта праз паэзію.