Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Віцебска

Праекты

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ellipsis

боковой банер 2
сценарии 1

наши издания

Храмы Витебска

Нашы партнёры

logo

 

КнопкаГодКачества

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Пошук па сайце

Яндекс.Метрика

заст 6 жніўня ў бібліятэцы імя Е. Лось адбылася гадзіна цікавых паведамленняў «Чыстая вада – для хваробы бяда», прысвечаная Году якасці. Яе ўдзельнікамі сталі дзеці, якія наведваюць аздараўленчы лагер СШ №7.

 

    Вада. Здаецца, што можа быць дзіўнага, для ўсіх яна звычайны элемент жыцця. І толькі, калі па нейкіх прычынах яе няма, мы разумеем, што «без вады і не туды, і не сюды». Так, вада - найгалоўнейшая ўмова існавання любой жывой істоты. А ў жыцці чалавека яе выкарыстанне проста велізарнае. Пачынаючы ад асабістага ўжывання да прамысловых вытворчасцяў. І ад таго, якой якасці будзе вада, залежыць вельмі шмат.
    Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з цікавымі фактамі пра ваду, успомнілі, у якім стане яна бывае. Даведаліся, што «жывая і мёртвая вада» бывае не толькі ў казках. Дзеці разгадвалі загадкі, па зместу звязаныя з вадой. Адказвалі на пытанні віктарыны «Так і не». А яшчэ слухалі гукі вады ў розных праявах – калі ідзе дождж, шуміць вадаграй, бяжыць ручаінка, цячэ рака.
    Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей і на тое, што ваду, як каштоўнае багацце, трэба берагчы. Таксама пагаварылі і аб тых сітуацыях, калі вада можа стаць небяспечнай для жыцця чалавека. Напрыканцы мерапрыемства рабяты пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на тэматычнай выставе.

gerb   flag

Уваход на сайт

Пераключэнне моў

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

ПЦПИ

Сацыяльныя групы

VK
FB

Льготы 1