1 жніўня ў бібліятэцы імя У. Караткевіча з удзелам наведвальнікаў летняга лагера СШ №28 прайшла гадзіна памяці «Тут – што ні знак – то боль нечалавечы».
Бібліятэкар расказала падлеткам пра невыносныя ўмовы ўтрымання мірных жыхароў у лагерах смерці пад агульнай назвай «Азарычскі лагер смерці», пра лёсы выжыўшых і выратаваных жанчын, старых, дзяцей, зачытала іх ўспаміны прадставіла кнігу Наталлі Яцкевіч «Азарычы – дарога смерці» із серыі «Беларусь. Трагедыя і боль памяці», а таксама паказала ўрыўкі з дакументальнага фільма « Азарычы. 1944 год».