Творчая сустрэча з вядомым віцебскім пісьменнікам Францам Сіўко адбылася 16 лютага ў бібліятэцы імя Еўфрасінні Полацкай. Пад час сустрэчы пісьменнік расказаў аб сваёй літаратурнай творчасці, чытаў вершы. Цікавасць у прысутных выклікала мультымедыйная прэзентацыя фотаздымкаў з асабістага архіва пісьменніка, на якіх адлюстраваны цікавыя моманты жыцця, сустрэчы з вядомымі людзьмі, у прыватнасці з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Сустрэча атрымалася жывой і цікавай, пісьменніку было зададзена шмат пытанняў, на якія былі дадзены грунтоўныя адказы.