"Запаветы Івана Мележа" - літаратурная гадзіна па творчасці пісьменніка адбылася 12 лютага для вучняў 9-х класаў СШ № 12 у бібліятэцы імя А. Гайдара.
Яшчэ пры жыцці (а адведзена І. Мележу было да крыўднага мала - усяго 55 гадоў) яго творы назвалі класікай. Пад час літаратурнай гадзіны прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, з асноўнымі творамі аўтара, сярод якіх вяршыня творчасці – трылогія "Палеская хроніка", якая адразу ж пасля выхаду стала сапраўднай з'явай беларускай нацыянальнай літаратуры. Удзельнікі пазнаёміліся з галоўнымі героямі трылогіі, гучалі ўрыўкі з асобных твораў. Цікавая медыяпрэзентацыя дапоўніла літаратурную гадзіну.