Літаратурная вечарына "Талент глыбока беларускі", прысвечаная 95-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, адбылася 12 лютага ў ЦГБ імя М. Горкага.
Прысутныя на вечарыне, а гэта былі навучэнцы УА "Віцебскі дзяржаўны палітэхнічны каледж", пачулі змястоўны расказ пра жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа. Вялікую цікавасць выклікала дэманстрацыя ўрыўкаў з дакументальнага фільма, прысвечанага І. Мележу "Туманы над багнаю", а таксама фрагментаў мастацкай стужкі "Людзі на балоце", дзе ярка паказаны быт палескіх сялян пачатку ХХ стагоддзя. Завяршылася вечарына віртуальным падарожжам па дому-музею пісьменніка ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна.