85-гадоваму юбілею У. Караткевіча бібліятэка імя Е. Лось прысвяціла літаратурнае падарожжа "Казачны куфэрак Уладзіміра Караткевіча", якое адбылося 24 лістапада на базе бібліятэкі УА "СШ №17". Яго ўдзельнікамі сталі вучні 3 "Б" класа названай установы.
Багатая літаратурная спадчына У.Караткевіча дае магчымасць змалку прывучаць дзяцей да "прыгожага беларускага пісьменства". А казкі з'яўляюцца добрым прыступкам перад засваеннем глыбокіх, сур'ёзных твораў.
У час падарожжа маленькія чытачы пазнаёміліся з казкамі "Нямоглы бацька", "Кацёл з каменьчыкамі", "Жабкі і Чарапаха", "Верабей, Сава і птушыны суд". З цікавасцю трэцякласнікі прымалі ўдзел у гульні "Загаданачка". Напрыканцы ўвазе прысутных быў прапанаваны для прагляду ўрывак з дакументальнага фільма "Уладзімір Караткевіч. Душа застаецца".