23 лістапада ў межах дзён літаратуры, прысвечаных 85-годдзю з дня нараджэння Ул. Караткевіча, у бібліятэцы імя Ул.Караткевіча вучні 10"А" і 10"Б" класаў ДУА "Сярэдняя школа №11 г. Віцебска" прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай вечарыне "Паэт зямлі з найменнем Беларусь".
Пачалося мерапрыемства з прагляду відэасюжэту, які пазнаёміў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Ярка і непаўторна раскрыўся талент Ул. Караткевіча ў паэзіі. Вершы з розных зборнікаў паэта "Матчына душа", "Вячэрнія ветразі", "Мая Іліяда" , "Быў. Ёсць.Буду." прагучалі ў выкананні бібліятэкараў і старшакласнікаў. Прысутныя таксама паслухалі песні на словы Ул. Караткевіча "Бацькаўшчына" і "Я сумую па Радзіме".
Завяршыў літаратурную імпрэзу сам Уладзімір Караткевіч – у відэазапісу прагучала выступленне паэта на вечарыне, прысвечанай яго 50-годдзю.