2015 год рашэннем ЮНЭСКА аб'яўлены годам Міхала Клеафаса Агінскага, з нагоды 250-годдзя выдатнага грамадскага дзеяча, дыпламата, патрыёта і таленавітага музыканата, аўтара знакамітага "Паланеза", які нашчадкі назвалі яго прозвішчам. Юбілей святкуе ўся цывілізаваная супольнасць свету. Асноўныя мерапрыемствы па ўшанаванню кампазітара адбыліся 25- 26 верасня.
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага далучылася да святочных мерапрыемстваў і 25 верасня запрасіла навучэнцаў УА "Віцебскі дзяржаўны палітэхнічны коледж" на юбілейную імпрэзу "Міхал Клеафас Агінскі: да 250-годдзя з дня нараджэння".
Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся са складаным жыццёвым шляхам кампазітара і яго музычнай творчасцю. У мультымедыйную прэзентацыю былі ўключаны фрагменты выступленняў супрацоўнікаў музея Міхала Агінскага і вядомых музыкантаў. А на заключэнне, у зале гучала такая вядомая і невядомая мелодыя "Паленеза Агінскага" у выкананні вядомых музычных калектываў на беларускай, рускай і польскай мовах.