21 лістапада ў бібліятэцы імя Ул.Караткевіча для вучняў 6"А" класа СШ № 11 прайшоў брэйн-рынг "Прававая планета".
Гульня пачалася з размінкі, у выніку якой сфарміраваліся дзве каманды "Пракуроры" і "Адвакаты". Дзеці спаборнічалі ў веданні законаў дзяржавы, маральных нормаў грамадства і зараблялі заветныя балы на працягу чатырох раўндаў: "Гісторыя права", "Сучаснасць і права", "Правы літаратурных герояў", "Абавязкі героеў мультфільмаў". Напрыканцы гульні ўдзельнікаў каманд чакалі пытанні яшчэ дзвюх віктарын: "Бліц-турнір" і "Шчаслівы выпадак". Амаль з усімі заданнямі дзеці справіліся паспяхова і абедзве каманды атрымалі аднолькава высокія балы. Таму перамаглі дружба, права і закон, а ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі асалоду ад працэса гульні.