У бібліятэцы імя У. Караткевіча 10 красавіка 2013 года прайшоў урок памяці да 70-годдзя з часу масавага ўгону мірных жыхароў у няволю. Яго правёў для вучняў трэціх класаў СШ №11 былы вязень віцебскага лагера смерці “5–ты полк” Кучарэнка Васіль Сяргеевіч. Хвалюючы расповяд ветэрана пра пакуты дзяцей у гады вайны, пра жыццё ў Германіі, пра разбураны Віцебск, пра сваю вучобу ў пасляваенным горадзе надоўга запомніцца ўдзельнікам сустрэчы.