Цудоўны свет Васіля Віткі️

Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Віцебска

Праекты

База доски

кнопка почетные граждане 1

кнопка нв сайт гордость и слава витебска

ги5

ВМ

Храмы Витебска

Нашы партнёры

logo

фпб кнопка

кнопка профдоход

 

1_витьбичи.png

work work work work 001271 4e2e1fe59592de8f87696061fb03ac39 Телеграм

 

Пошук па сайце

Яндекс.Метрика

заст   20 мая ў бібліятэцы імя Самуіла Маршака адбылася літаратурная гадзіна, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні сярэдняй школы № 29.
   Падчас сустрэчы школьнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Цімафея Васільевіча Крысько (сапраўднае імя класіка). Дзеці даведаліся, што менавіта ён быў першым рэдактарам легендарнага дзіцячага часопіса «Вясёлка» і атрымаў Міжнародны ганаровы дыплом імя Ханса Крысціяна Андэрсана.

   Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана гераічнаму ваеннаму мінуламу пісьменніка. Вучні з цікавасцю даведаліся, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны Васіль Вітка змагаўся з ворагам сілай свайго слова. З-за дрэннага зроку яго не ўзялі на перадавую, таму ён стаў франтавым журналістам і рэдактарам знакамітых сатырычных выданняў «Раздавім фашысцкую гадзіну» і «Партызанская дубінка». Яго вострыя артыкулы і вершы, якія самалётамі закідвалі ў лясы да партызан, уздымалі баявы дух і набліжалі Перамогу. Менавіта ў тыя суровыя гады вайны нарадзіўся яго псеўданім «Вітка», і менавіта тады, гледзячы на пакуты дзяцей, паэт вырашыў пасля вайны прысвяціць сябе стварэнню самых добрых і светлых казак.
️  Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала інтэрактыўная частка літаратурнай гадзіны. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем узгадалі герояў знакамітай казкі «Вавёрчына гора», паслухалі вершы з кнігі «Буслінае лета» і паспрабавалі разгадаць моўныя таямніцы з зборніка «Дом, дзе жывуць словы». Вучні актыўна адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, разгадвалі вершаваныя загадкі аўтара і спаборнічалі ў вымаўленні жартоўных скорагаворак.
  Напрыканцы сустрэчы дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены лепшыя творы «сонечнага казачніка». Мерапрыемства падарыла школьнікам шмат пазітыўных эмоцый і адкрыла для іх новыя старонкі багатай беларускай літаратуры і гісторыі.123

gerb   flag

2026 3х4

Уваход на сайт

Пераключэнне моў

  • Русский язык
  • Беларуская мова

.jpg

Сацыяльныя групы

VK
FB

ПЦПИ1

Льготы 1

uni.png

vit.png