13 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў4 «В» класа СШ № 44 прайшла гадзіна-партрэт «Уся краіна можа ганарыцца нашым славутым земляком», прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Дзеці шмат новага адкрылі для сябе, слухаючы аповед бібліятэкара пра дзяцінства паэта, пра яго захапленні чытаннем і маляваннем, пра вучобу ў школе, пра адзнакі па розным прадметам, пра публікацыі яго вершаў і малюнкаў у рукапісным часопісе «Званочак».