13 лістапада ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча з удзелам вучняў 1 «А» класа СШ №11 прайшла гульнявая праграма «Вежливых слов ни одно и не два, помни и знай эти чудо-слова». Спачатку дзеці пад кіраўніцтвам бібліятэкара саставілі слоўнік ветлівых слоў, а потым прынялі ўдзел у віктарынах «Даскажы чароўнае слова», «Здагадайся як утварылася ветлівае слова?».
Падчас гульні «Карусель» вучні станавіліся ў круг, усміхаліся адзін аднаму, кланяліся, паціскалі рукі, абдымаліся. Уходзе гульні «Сонейка дабрыні» яе ўдзельнікі ператваралі адмоўныя паняцці і пачуцці ў станоўчыя, а напрыканцы выўчылі напамяць чароўную «мірылку» і лічылачку - суцяшалачку.


















