19 снежня ў бібліятэцы імя Ул. Караткевіча прайшла пазнавальная праграма «Новы год крочыць па планеце», ў якой бралі ўдзел наведвальнікі сацыяльнага цэнтра рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў.
Бібліятэкар расказала, як Новы год адзначаўся ў нашай краіне ў розныя перыяды гісторыі, а таксама як адзначаюць гэта свята англічане і італьянцы, шатландцы і нарвежцы, французы і немцы і якіх традыцый і звычаяў прытрымліваюцца сёння жыхары розных краін свету. Завяршылася мерапрыемства паказам відэа «Навагодні кінаканцэрт», які не толькі стварыў святочную атмасферу, падняў настрой, але і даў магчымасць паспяваць і нават патанчыць.

















